РУССКАЯ ВЕРСИЯ сайта

Галоўная

Фотаздымкі

Пра горад

Гасцёўня

Спасылкі

Кантакт

 

 

Тут прапануем Вашай увазе інфармацыю аб нашым маладым горадзе!

 

Салігорск - горад новай эпохі. Пачаткам заснавання гэтага прыгожага горада лічыцца жнівень 1958 года. Спачатку рабочы пасёлак маў назву Новастаробінск, але ўжо праз год наша шахцёрская сталіца займела мілагучную назву - САЛІГОРСК.

Салігорск - гэта малады, сучасны, утульны, светлы, чысты і прыгожы горад!

Салігорск знаходзіцца на поўдні Мінскай вобласці, на беразе ракі Случ і Салігорскага вадасховішча. Зараз у горадзе пражывае каля 101 тысячы чалавек. Салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. Больш 90% прамысловай прадукцыі ў агульным аб'ёме вытворчасці належыць РУП "в/а"Беларуськалій". Гэта прадпрыемства (дзе, дарэчы, працуе Ваш пакорны слуга) выпускае калійныя ўгнаенні, якія экспартуюцца ў больш, чым 50 краін свету.

Аўтар праекта, вэб-дызайн, фотаздымкі - RAman©2005

Используются технологии uCoz